Login or register (free and only takes a few minutes) to participate in this question.
You will also have access to many other tools and opportunities designed for those who have language-related jobs (or are passionate about them). Participation is free and the site has a strict confidentiality policy.
16:13 Feb 21, 2008
English to Belarusian translations [PRO] Art/Literary - Names (personal, company)
English term or phrase:Clive
Безвыходная сытуацыя.
Клайв — так не выгаворваецца па-беларуску.
Клайў — так ня пішацца па-беларуску (хаця выгаворваецца толькі так, і да 90-х сьпявалі "зелень платанаў і айў".
Як бы хто параіў назваць Клайва Стэйплза Льюіса ў назоўным склоне?
Explanation: Мне здаецца, што "Клайв" лепей з двух пунктаў гледжання.
Па-першае, гэта найбліжэй да арыгінала.
Па-другое, "в" пераходзіць у "ў" пасля галоснага гуку, перад зычным ці на канцы слова. "Й" - гэта зычны, не галосны. Зараз мне не прыходзіць у галаву ніякага беларускага прыклада з "й" + "ў", але вазьміце слова з якім іншым зычным: напрыклад, "нерв" - хіба напішаш "нерў"?
Спалучэння "зычны + ў" беларуская мова заўсёды імкнулася пазбягаць, таму пры неабходнасці, напрыклад, ужываецца канчатак "-аў" замест нулявога. Мяне заўсёды бянтэжыла "зелень платанаў і айў", па беларуску трэба было б сказаць "айваў", але, на жаль, так яно не лезла ў радок :-)
Мне ў перакладзе сустрэлася слова "драйв". У руска-беларускiм слоўнiку пад рэд. Коласа, Крапiвы, Глебкi (Мiнск, "Беларуская энцыклапедыя" 2005 г.) знайшла "драйв, драйву". Таксама не падабаецца мне такое напiсанне, але што рабiць?
"Што ім зелень платанаў і а-а-айў!" Кароткае атрымліваецца. Трэба прыняць закон, каб гэткія склады сьпяваліся: "Кла-а-айў!" :-) І заканадаўча ўвесьці тоны, як у кітайскай: "до-дыез" першай актавы!
Напрыклад, туркі, наколькі памятаю, не могуць вымавіць два зычныя запар у пачатку слова. Дык не толькі не вымаўляюць, але і не пішуць - Istanbul, напрыклад.
Я бы рабіў гэтыя словы жаночага ці ніякага рода, дадаючы да іх галосны у выглядзе канчатак - "нерва", "рэзерва". Праўда, што рабіць з Клайвам? Ну, мо', таксама якісь "штучны" галосны - Клайвэ. Не зусім даслоўна, але ж шанаваць мову трэба.Напрыклад, туркі…
Ня ведаю, як Віталь, а я б, можа, і пісаў "Клайў". Усё ж такі "айў", хаця й недарэчна (таму што трэба "айваў"), але сьпяваецца нармальна. Я сьпяваць "пышны платанавы рай" ніколі ня буду.
Да слова "нерв" транскрыпцыі не было - лагічна выходзіць, што так і трэба вымаўляць, улічваючы агаворку пра аглушэнне. Такім чынам - "нерф"? Дзіўна, але не менш дзіўна, чым філосаф, неф, рыф і г.д. Тое ж і з "Clive" пішам "Клайв",кажам "Клайф"(кайФ? ФФу!)
Па памяці перадаю, бо слоўнік пазычаў і аддаў - у правілах карыстання слоўнікам напісана, у прыватнасці, калі гучанне не адрозніваецца ад напісання, то транскрыпцыя асобна не падаецца,... аглушэнне звонкіх зычных у канцы слова у транскрыпцыі не перадаецца
Нядаўна працаваў над рас.-беларускім слоўнікавым матэрыялам, дзе трэба было даваць транскрыпцыю. Было там слова "нерв". Я паглядзеў у "Беларускім слоўніку арфаэпіі, арфаграфіі, акцэнтуацыі і словазмянення" пад рэд. Бірылы. І вось вынік:
Так, перачытала яшчэ раз. Калi рэкамендацыi тарашкевiцы абавязваюць максымальнае захаваньне гукавога аблiчча слоў iншамоўнага паходжаньня, то выходзiць, што "Клайв" - лепшы варыянт, бо перадае гучаньне ў ангельскай мове. Нешта я зусiм заблыталася.
Во, знайшоў. Rydel'ю таксама "Клайв" не падабаўся.
Абмеркаваньне:Клайв Стэйплз Льюіс
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Jump to: navigation, search
А што ў беларускай мове можа быць слова, якое канчаецца на -йв? --Rydel 11:56, 13.12.2005 (UTC)
А што рабіць, калі яго так бацькі назвалі? Калі б перад "в" была галосная, перайшло б у "ў", канешне, але Клайў нават і ня вымавіш... AntonBryl 12:12, 13.12.2005 (UTC)
традыцыя максымальнага захаваньня гукавога аблiчча зычных у словах iншамоўнага паходжаньня". Таму, калi Вы перакладаеце на тарашкевiцу, то "Клайв" - ня згодна нi з фанетыкай, нi з рэкамендацыямi па артаграфii.
Ня ведаю дакладнага адказу на Ваша пытаньне, але мне асабiста больш падабаецца "Клайў". Вядома, спалучэньне "йў" нетыповае для беларускай мовы. Але ж у кожнай мове ёсьць выключэньнi з правiлаў. Да таго ж "у клясычным беларускiм правапiсе абавязвае
Automatic update in 00:
Answers
2 days17 hrs confidence:
clive
Клайв
Explanation: Мне здаецца, што "Клайв" лепей з двух пунктаў гледжання.
Па-першае, гэта найбліжэй да арыгінала.
Па-другое, "в" пераходзіць у "ў" пасля галоснага гуку, перад зычным ці на канцы слова. "Й" - гэта зычны, не галосны. Зараз мне не прыходзіць у галаву ніякага беларускага прыклада з "й" + "ў", але вазьміце слова з якім іншым зычным: напрыклад, "нерв" - хіба напішаш "нерў"?
Спалучэння "зычны + ў" беларуская мова заўсёды імкнулася пазбягаць, таму пры неабходнасці, напрыклад, ужываецца канчатак "-аў" замест нулявога. Мяне заўсёды бянтэжыла "зелень платанаў і айў", па беларуску трэба было б сказаць "айваў", але, на жаль, так яно не лезла ў радок :-)
Assiolo Local time: 18:17 Native speaker of: Belarusian, Russian PRO pts in category: 4
Grading comment
Дзякуй. Вымушаны спыніцца на "Клайв". Хаця не ідэальны гэта, як па мне, варыянт.