There were 3 entries submitted in this pair during the submission phase.Entries may now be compared and ranked by peers to determine the winner(s).Contestants may not include their own entries among those they designate as the top three in this pair. |
Сонца было ў зеніце. Медны ад пылу дыск вісеў у цэнтры бялявага, бруднага неба, выродлівы цень курчыўся ды тапырыўся пад самымі падэшвамі, то шэры і размыты, то раптам быццам праз аднаўленне, набываючы рэзкасць абрысаў, ён наліваецца чарнатой і тады робіцца асабліва пачварным. Пра жадную дарогу тут і заваду няма - узгаркаватая шэра-жоўтая сухая гліна, якая патрэскалася і была ўтоўчаная, цвёрдая як камень, ды такая голая, што было зусім незразумела, адкуль тут з'яўляецца такая колькасць пылу. Вецер, дзякуй Богу, дзьмухаў у спіну. Дзесьці далёка ззаду ён засмоктваў у сябе незлічоныя тоны гнюснай распаленай парошы ды з тупой упартасьцю цягнуў яе ўздоўж выпаленага сонцам выступу, заціснутага паміж безданню і Жоўтай сцяной, то выкідваючы яе пратуберанцам, які круціцца, да самага неба, то моцна скручваючы ў гнуткія, амаль какетлівыя, лебядзіныя шыі смерчаў, то папросту каціў валам, які клубіцца, а потым, раптам раз'юшваўся, шпурляў калючую муку ў спіны, у валасы, хвастаў, звярэючы, па мокрай ад поту патыліцы, сцябаў па руках, па вушах, набіваў кішэні, сыпаў за каўнер... Нічога тут не было, даўно ўжо нічога не было. А можа быць, і ніколі. Сонца, гліна, вецер. Толькі іншы раз праімчыцца, круцячыся і падскокваючы як блазен, які крыўляецца, калючы шкілет хмызняка, недзе ззаду, Бог ведае дзе, павыдзіранага з карэннем. Ні кроплі вады, ніякіх адзнакаў жыцця. І толькі пыл, пыл, пыл, пыл... Калі-нікалі гліна пад нагамі некуды знікала, і пачыналася суцэльная каменная крышанка. Тут усё было распаленае, як у пекле. То з правага, то з левага боку пачыналі выглядаць з клубоў пылу, які дзесьці імчаўся, гіганцкія аскепкі скал - сівыя, быццам мукой прыцярушаныя. Вецер ды спякота надавалі ім самыя дзівотныя і нечаканыя абрысы, і было вусцішна, што яны вось так - то з'яўляюцца, то зноў знікаюць, як прывіды, нібы гуляюць у свае каменныя хованкі. А друз пад нагамі рабіўся ўсё большы, і раптам россып сканчвалася, і зноў пад нагамі звінела гліна. | Entry #22177 — Variant: Not specified
|
Сонца было ў зеніце. Медны ад пылу дыск вісеў у цэнтры белаватага, нячыстага неба, пачварны цень курчыўся і тапырыўся пад самымі падэшвамі, часам ён быў шэры і размыты, часам ён нібы ажываў, яго абрысы станавіліся рэзкімі, ён наліваўся чарнатой і тады станавіўся асабліва агідным. Ніякай дарогі тут і ў паміне не было – мелася грудкаватая, шэра-жоўтая сухая гліна, растрэсканая, убітая, цвердая, як камень, і да таго голая, што было зусім незразумела, адкуль тут бярэцца такое мноства пылу. Дзякуй богу, вецер дзьмуў у спіну. Недзе далёка ззаду ён усмоктваў у сябе незлічоныя тоны паскуднай распаленай парошы і з тупой зацятасцю валачыў яе ўздоўж выпаленага сонцам выступу, зажатага паміж безданню і Жоўтай сцяной, то выкідваючы яе вярчальным пратуберанцам да самага неба, то скручваючы туга ў гнуткія, амаль какетлівыя, лебядзіныя шыі смерчаў, то проста каціў клубістым валам, а потым, раптам азвярэўшы, кідаў калючую муку ў спіну, у валасы, сцябаў штосілы па мокрай ад поту патыліцы, лупцаваў па руках, па вушах, набіваў кішэні, сыпаў за каўнер... Нічога тут не было, ужо даўно нічога не было. А, магчыма, і ніколі. Сонца, гліна, вецер. Толькі калі-нікалі пранясецца калючы шкілет куста, які круціцца і падскоквае нібы блазан. Аднаму богу вядома, дзе гэты куст быў выдраны с коранем. Ні кроплі вады, ніякіх адзнак жыцця. І толькі пыл, пыл, пыл, пыл... Час ад часу гліна пад нагамі кудысьці знікала, і пачыналася адна каменная крышанка. Тут усё было распалена, як у пекле. То злева, то справа з клубоў імклівага пылу пачыналі выглядваць гіганцкія абломкі скал – сівыя, нібы прыцярушаныя мукой. Вецер і спёка надавалі ім самыя дзіўныя і нечаканыя абрысы, і было страшна, што яны то з'яўляюца, то зноў знікаюць, як прывіды, нібы гуляюць у свае каменныя хованкі. А друз пад нагамі рабіўся ўсе буйнейшым, раптам россып скончыўся, і пад нагамі зноў звінела гліна. | Entry #22199 — Variant: Not specified
|
Сонца было ў зеніце. Медны ад пылу дыск вісеў у цэнтры белаватага, нячыстага неба, вырадкавая цень курчылася і тапырылася пад самымі падэшвамі, то шэрая і размытая, то раптам нібы ажыўшая, атрымаўшая рэзкасць абрысаў, налітая чарнатой і тады асабліва брыдкая. Ніякай дарогі тут і заваду не было - была грудкаватая шэра-жоўтая сухая гліна, парэпаная, забітая, цвёрдая, як камень, і да таго голая, што зусім не зразумела было, адкуль тут бярэцца такая маса пылу. Вецер, дзякуй богу, дзьмуў у спіну. Недзе далёка ззаду ён засмоктваў у сябе незлічоныя тоны гнюснай распаленай парошы і з тупой упартасцю валачыў яе ўздоўж выпаленага сонцам выступу, заціснутага паміж прорвай і Жоўтай сцяной, то выкідаючы яе і закручваючы пратуберанцам да самага неба, то скручваючы туга ў гнуткія, амаль какетлівыя, лебядзіныя шыі смерчаў, то проста каціў валам, нібыта клубамі, а потым, знянацку раз'юшаны, шпурляў калючую муку ў спіны, у валасы, хвастаў, звярэючы, па мокрай ад поту патыліцы, сцябаў па руках, па вушах, напіхваў у кішэні, сыпаў за каўнер... Нічога тут не было, даўно ўжо нічога не было. А можа быць, і ніколі. Сонца, гліна, вецер. Толькі калі-нікалі пранясецца, хутаючыся і падскокваючы крыўлякай-скамарохам, калючы шкілет куста, выдранага з корнем бог ведае дзе ззаду. Ні кроплі вады, ніякіх прыкмет жыцця. І толькі пыл, пыл, пыл, пыл... Час ад часу гліна пад нагамі кудысьці знікала, і пачыналася суцэльная камянёвая крышанка. Тут усё было напалена, як у пекле. То справа, то злева пачыналі выглядаць з клубаў пылі, якая разносілася навокал, гіганцкія абломкі скал - сівыя, нібыта мукой прыцярушаныя. Вецер и спякота надавалі ім самыя дзіўныя і нечаканыя абрысы, і было страшна, што яны вось так - то з'яўляюцца, то зноў знікаюць, як прывіды, быццам гуляюць у свае камееныя хованкі. А друз пад нагамі рабіўся ўсё буйней, і раптам россып скончылася, і зноў пад нагамі звінела гліна. | Entry #22285 — Variant: Not specified
|